Tytuły

ZAMKI W POLSCE

Forum miłośników zamków (zał. 2006)



Utwórz nowy temat Odpowiedz w temacie  [ Posty: 4 ] 
Autor Wiadomość
 Tytuł: Miadzioł
PostNapisane: 2009-07-29 22:58 
Offline
Ojciec Dyrektor
Avatar użytkownika

Dołączył(a): 2006-02-02 15:32
Posty: 6256
Lokalizacja: Warszawa
Zamek murowany zbudowano w Miadziole w XVI wieku. Podobno odkryto tam okrągłą wieżę ale szczegółów na razie żadnych nie mam. Warownia powstała na wyspie jeziora Miastro i prowadził do niej z miasta długi pomost.

Obrazek


Obrazek Obrazek Obrazek Obrazek


Góra
 Zobacz profil  
 
 Tytuł:
PostNapisane: 2009-07-31 11:34 
Offline
Ojciec Dyrektor
Avatar użytkownika

Dołączył(a): 2006-02-02 15:32
Posty: 6256
Lokalizacja: Warszawa
Artykuł z Wikipedii po białorusku:
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0% ... 0%B0%D0%BA

Dodane po 1 minutach:

oraz:

Cytuj:
Мядзельскі Замак.

Мядзельскі замак – гэта адзін з тых помнікаў архітэктуры Беларусі, які, нажаль, не захаваўся да нашых дзён. Некалі магутная памежная крэпасць Рэчы Паспалiтай i Вялікага Княства Літоўскага, як яе састаўной часткi, цяпер ляжыць у руінах. Калісьці Замак быў вядомы па ўсяму Княству і за яго межамі. У ім кіпела жыццё. Тут жылі і сюды прыязджалі знакамітыя гістарычныя асобы. Заўсёды ў Замку знаходзіўся моцны вайсковы гарнізон. А цяпер толькі фундамент, адзіная ўцалеўшая частка, нагадвае пра яго былое значэнне і веліч…



Пабудаваны ён быў у 15 стагоддзі на востраве "Замак" (зараз гэта ўжо паўвостраў) возера Мястра. Пляцоўка замчышча знаходзілася на вышыні 3,5-4 метра над узроўнем возера, была ўмацавана традыцыйным для сярэднявечнай Беларусі мурам з валуноў на вапнавым растворы. Ніжняя частка падмурка складзена на гліне, самы ніжні рад валуноў на дубовых плахах.

Мяркуецца, что раней на гэтым месцы было селішча. Потым, у сувязі з будовай замка, яно было перанесена на 50 – 100 м, на паўночны ўсход адносна старога месца знаходжання. Новае селішча выявіў у 1979 годзе М.М. Чарняўскі, даследвалі ў 1981 годзе М.А.Ткачоў, у 1985 годзе Я.Г.Звяруга. Ускрыта 88 квадратных метраў. Культурны пласт 0,4 – 0,6 м. Выяўлены рэшткі печак – каменак, адкрытых агнішчаў, ганчарная кераміка, кавалкі жалезнага шлаку, жалезныя нажы, косці жывел. Плошча новага селішча складае больш за 2 га. Знаходкі датуюцца 10 – 13 – 17 стст. Новае селішча спыніла свае існаванне ў 18 стагоддзі, адначасова з захопам i знішчэннем шведскімі войскамі Мядзельскага замка. Пра наяўнасць селішча, некалі знаходзіўшагася на поўначы паўвострава, цяпер нагадвае адна расліна – шчаўе, якае, мяркуецца, была пасаджана ў той час i працягвае расцi там i сёння.

Замак быў каля 130 м у даўжыню i 80 м у шырыню. Галоўнымі сімваламі Мядзельскага замка з'яўляліся мураваныя вежа-данджон і замкавы палац. Яны, дарэчы, уключаны ў герб горада Мядзел.

На галоўнай замкавай вежы трэба спыніцца падрабязней.

План мураванай вежы XV ст.: 1-Нiша светлавога праёму, 2-Дзвярны праём, 3-Сцяна палаца XVI ст., 4-Участкi вежы, даследаваныя раскопками.

Па сваёй планіроўцы яна была круглая. Мела знешні дыяметр – 17, 5 м, унутраны – 10 м. Таўшчыня сцен складала каля 3, 5 м. Вежа пабудавана ў тэхніцы паласатай муроўкі з радоў валуноў і буйнапамернай цэглы на вапнавым растворы. Забутоўка сцен зроблена з бітай цэглы. Ва ўсходняй частцы вежы праём светлавога люка памерамі 1, 23 на 1, 75 м, перакрыты аркай. У заходняй частцы знаходзіцца праход (1, 5 x 2 м) з 5 сходамі ў падвальнае памяшканне, які быў замурованы дзесці ў другой палове 16 стагоддзя. Ад дзвярэй ўцалелі толькі крукі, на якія на завесах навешвалася дзвярное палотнішча. Падмурак вежы адначасова выконваў ролю цокальнага паверха, быў заглыблены ў зямлю на 3, 75 м, пакладзены на вапнаваю падушку 10 – 14 см. На вышыні 1,05 м ад падушкі падмурак мае цокаль – ступеньку (шырыня 0, 3 м) на якім знойдзена кельма 15 стагодзя. Ва ўсходняй часцы вежы размешчаны праём светлавога люка (1, 23 х 1,75м), перакрыты аркай. Ён меў ступенчаты ўхіл ва ўнутар вежы. Вежавыя сцены пабудаваныя ў тэхніцы лусковай муроўкі з буйнапамернай цэглы (29, 8-31, 7 х 11-19, 3 х 6, 7-10, 1см).


Замураваны праход с прыступкамi.

Паводле малюнка карты Вялікага Княства Літоўскага (1613г.) Т. Макоўскага вежа была шмат'ярусная (магчыма іх было 5), а агульная вышыня канструкцыі дасягала 30 метраў. Адсутнасць рэшкаў дахоўкі мае падставу меркаваць, што вежа была пакрыта гонтай, ці бляхай.


Выява Мядзельскага Замка на карце Т. Макоўскага (1613г.).

Наконт астатніх веж у розных крынiцах можна сустрэць розныя дадзенныя. Паводле Т.Макоўскага ў Мядзельскім замку было 3 вежы. М.А.Ткачоў лічыць, што існавала 5 паўкруглых бастэй, а па план-схеме Мядзельскага замка, складзенай М.М.Чарняўскім, мы назіраем 7 пляцовак на якіх маглі знаходзіцца ці вежы, ці бастыі Замка. Узнікае пытанне: “Дык з колькіх веж складаўся Мядзельскі замак?” Гэта пытанне адпадае само, калі апынаешся непасрэдна на руінах замка. Уважліва ўгледзіўшыся можна заўважыць абрысы рэштак сямі веж, якія знаходзяцца менавіта на тых месцах, якія абазначыў у план – схеме Мядзельскага замка М.М.Чарняўскі.


План-схема Мядзельскага Замка. Аўтар - М.М.Чарняўскі.

Што тычыцца замкавага палаца, то цяпер вызначана, што ён быў прыбудаваны да вежы-данджона (з паўночна – заходняга боку) значна пазней – у 1-й палове 16 стагоддзя.

Яго руіны ўскрыты толькі часткова. Таму яго даўжыня канчаткова не вызначана. Невядомы, таксама, і яго сапраўдны знешні воблік. Палац меў таўшчыню сцен каля 2 м, шырыню – 10 м. Сцены былі ўзведзены з цэглы (27, 4-30, 6 х 11, 5- 15, 5 х 7, 1 - 9, 4 см). Рэшткі другога будынка, памерам 10 х 20 м, захаваліся ў паўночна-заходнім куце. Ён быў таксама пабудаваны з цэглы і камянёў. Таўшчыня сцен складала каля 2 м, падвалы глыбінёй 3 м са скляпеністымі перакрыццямі.

Сцены замка былі каменныя і дасягалі ў таўшчыню 2 метра. Толькі там, дзе яны былі прыкрыты возерам, іх таўшчыня змяньшалася да 1, 5 – 1, 7 м.

Паводле М.А.Ткачова 5 паўкруглых мураваных бастэй мелі таўшчыню 2,5 м. Яны (бастыі) лічацца самымі раннімі на тэрыторыі Беларусі і папярэднічаюць бастыёнам. Ён таксама мяркуе, што пры абароне на іх рабілася галоўная стаўка, у іх знаходзілася асноўная зброя – гарматы (для стральбы ўздоўж сцен). Гістарычныя крыніцы сведчаць, што ў 1564 годзе ў арсенале Мядзельскага замка, акрамя ручной агнястрэльнай зброі былі 2 сярэднія фальканэты i 2 серпянціны. (Фальканэт i серпянціна – гэта віды сярэнявэчных гармат, якія стралялі свінцовымі ядрамі).


План Мядзельскага Замка паводле М.А.Ткачова.

У 17 стагоддзі замак быў дадаткова ўмацаваны земляным валам і ровам (акрамя ўсходняй часткі, дзе блізка падступала возера).

Вал меў памеры: 2 м вышынёй і 12 м шырынёй. Роў – 1, 5 глыбінёй і 10-12 м шырынёй. Дарэчы, цяпер роў уяўляе сабой ні што іншае як забалочаную глебу на ўсход i паўдневы – усход каля Замка.

Сувязь з берагам ажыццяўлялася праз драўляны мост, даўжынёй каля 430 метраў. Лічыцца, што на ноч мост падымаўся, а днём апускаўся ў ваду. Таму яго нельга было заўважыць. З паўночнага берага магла быць прыстань, аб наяўнасці якой сведчаць знойдзенныя тут шматлікія рэшткі драўляных паляў.

Мясцовыя легенды распавядаюць пра тое, што, нібыта, паміж замкам і касцёлам (які знаходзіўся ў 100 метрах ад берага паміж Старым і Новым Мядзелам) яшчэ існаваў падземны ход пад возерам.

Спалучаўшы ў сабе лепшыя традыцыі заходнееўрапейскіх і мясцовых абарончых збудаванняў, Мядзельскі замак быў надзейнай аховай для жыхароў мястэчка і яго ваколіц. А пад час небяспекі – адзіным ратункам. Але ў гады Паўночнай вайны (1700-1721) ён быў разбураны швецкімі войскамі Карла ХІІ. Пасля шведаў ад Замка застаўся толькі фундамент, руіны і бітая цэгла, якую нават цяпер можна знайсці калі прайсціся па беразе возера Мястра. З гэтага часу Мядзельскі замак перастаў існаваць і ніколі больш не аднаўляўся.

З. Яскевіч, на падставе народнага падання тлумачыць гэту падзею так: "Войскі непрыяцеля захапілі горад, але да замка ніяк не маглі прыступіцца. Дапамагла ім выпадковасць: "Карова ад берага па падводным мосце пайшла на востраў. За ёй кінуліся і шведы. Так замак быў узяты і разбураны." Уладальніца Замка, каралева Бона (прадстаўніца вядомага дынастыйнага дому міланскіх герцагаў Сфорца) змагла ўратавацца праз міфічны праход пад возерам ад Замка да касцёла.

У 1981 годзе былі праведзены раскопкі Мядзельскага замчышча. Гэта археалагiчная экспедыцыя праводзiлася Гродзенскiм унiверсiтэтам. Знойдзены: кераміка 15-17 стагоддзяў (белагліняная, прывезеная з Польшчы, паліхромная кафля), грош 1535 года, трохшыповыя салдацкія падкоўкі пад абцасы, цвікі, шылы і іншае. На поўдзень ад вежы выяўлены матэрыялы часоў Кіеўскай Русі 11-13 стагоддзяў (кераміка, нажы і г. д.), а, таксама манеты 16-17 стагоддзяў. Частка гэтых находак цяпер з'яўляюцца гонарам Мядзельскага музею народнай славы.

Культурны пласт унутры Замка складаў 0, 2-0, 7 м, але ўскрыты ён толькі часткова (120 м2 на поўдзень ад вежы-данджона). Пласт мае шэры колер з украпінамі гліны, месцамі перамяшаны разворваннем.

Мядзельскі замак пакінуў пасля сябе вялізную колькасць загадак, якія застаюцца неразгаданнымі і па сённешні дзень.

Рэшткі замкавага палаца ўскрыты толькі часткова. Няма ніводнай больш-меньш грунтоўнай працы аб Замку, якая б спалучала ў сабе фактычныя дадзеныя, разнастайныя гіпотэзы і народныя паданні. Не існуе нават невялічкага помніка са шчыльдачкай на месцы знаходжання Замка, а аднаўленне ці рэканструкцыя з пазіцый цяперашняга часу здаецца проста немагчымай.

Але ж гэта не галоўнае. Сутнасць у тым, што Мядзельскі замак з'яўляецца адным з тых шматлікіх памнікаў гісторыі і культуры нашай краіны, якія на сённешні дзень застаюцца забытымі і невядомымі для пераважнай колькасці грамадства.

Аўтар: Савасцян А.В.
ze strony http://myadel.net/index.php?option=com_ ... &Itemid=42


Góra
 Zobacz profil  
 
 Tytuł:
PostNapisane: 2010-04-17 00:30 
Offline
Ojciec Dyrektor
Avatar użytkownika

Dołączył(a): 2006-02-02 15:32
Posty: 6256
Lokalizacja: Warszawa
http://maps.google.pl/maps?source=s_q&h ... 18&iwloc=A


Góra
 Zobacz profil  
 
 Tytuł: Re: Miadzioł
PostNapisane: 2016-03-30 15:56 
Offline
Avatar użytkownika

Dołączył(a): 2008-01-08 00:17
Posty: 50
Lokalizacja: Mińsk Litewski (BY)
Obrazek
Obrazek
Obrazek


Góra
 Zobacz profil  
 
Wyświetl posty nie starsze niż:  Sortuj wg  
Utwórz nowy temat Odpowiedz w temacie  [ Posty: 4 ] 


Kto przegląda forum

Użytkownicy przeglądający ten dział: Brak zidentyfikowanych użytkowników i 4 gości


Nie możesz rozpoczynać nowych tematów
Nie możesz odpowiadać w tematach
Nie możesz edytować swoich postów
Nie możesz usuwać swoich postów
Nie możesz dodawać załączników

Szukaj:
Skocz do:  
Powered by phpBB® Forum Software © phpBB Group
Translated by phpBB3.PL